Цэнтар дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі апублікаваў вэб-старонку з архіўнымі запісамі казак.
Там разьмешчаныя запісы, зробленыя супрацоўнікамі Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру з канца 1960-х да 2000-х гадоў.
Казкі на сайце разьмеркаваны па жанрах: да прыкладу, чарадзейныя казкі, сацыяльна-бытавыя казкі, небыліцы. Аўдыёзапісы падаюцца разам з расшыфроўкай і пашпартам, дзе ёсьць зьвесткі пра апавядальніка, зьбіральніка і месца, дзе быў зроблены запіс (з мапай).
Форум