Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Аранамі ўпаў і ўзарваўся невядомы аб’ект. Улады Літвы падазраюць, што гэта быў бесьпілётнік

Літоўскія вайскоўцы
Літоўскія вайскоўцы

Здарэньне адбылося ў ноч на 23 сакавіка.

Уначы пад Аранамі (літ. Varėna) падарваўся і ўпаў неапазнаны аб’ект, як мяркуецца — бесьпілётнік.

У распараджэньне рэдакцыі каналу LRT трапілі відэаматэрыялы, на якіх зафіксаванае здарэньне — начны выбух побач зь вёскай Лавісас.

Паводле слоў прадстаўнікоў літоўскага войска, паводле папярэдніх зьвестак, аб’ект ноччу перасёк мяжу Літвы і ўпаў. На зафіксаваным відэазапісе чутны гук аб’екту, які ляціць, аднак камэра не фіксуе яго ў начным небе. Празь некалькі сэкундаў гучыць выбух, на гарызонце ўспыхвае полымя і пачынаюць падаць абломкі.

Пакуль незразумела, які менавіта аб’ект мог упасьці ў Аранскім раёне. Паводле запісаў камэраў назіраньня, здарэньне адбылося, а 03:04.

Прадстаўнік Дэпартамэнту супрацьпажарнай аховы і ратавання Ёліта Арэнтайце пацьвердзіла агенцтву BNS, што пасьля атрыманьня інфармацыі ад паліцыі ратаўнікі таксама прыбылі на месца здарэньня.

Паводле даных Нацыянальнага цэнтру кіраваньня крызісамі, экстраныя службы і войска высьвятляюць акалічнасьці.

Прэм’ер-міністарка Літвы Інга Ругінене заявіла, што 24 сакавіка а 10-й гадзіне склікае пасяджэньне Камісіі ў нацыянальнай бясьпецы, на якім ураду раскажуць усе абставіны здарэньня.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG