Пра гэта ў «ПіКу Свабоды» разважае кіраўнік Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Валер Кавалеўскі.
Паводле Кавалеўскага, беларуская апазыцыя не ўплывае на працэс вызваленьня палітвязьняў, бо няма наўпроставага ўдзелу ў кансультацыях.
«Амэрыканцы не прыходзяць да беларускіх дэмсілаў за нейкімі падказкамі, парадамі. І наша Кааліцыя за вызваленьне палітвязьняў у Беларусі таксама мае магчымасьць сустракацца з удзельнікамі перамоўнага працэсу, інфармаваць іх пра сытуацыю ў Беларусі, даваць рэкамэндацыі. Але тое, ці будуць яны гэтым карыстацца, залежыць выключна ад іх. Тут трэці бок будзе абсалютна лішні ў гэтым працэсе. Мы бачым, якая была эвалюцыя ў Офіса Сьвятланы Ціханоўскай і Аб'яднанага пераходнага кабінэта датычна амэрыканскага трэка. Напачатку яны былі катэгарычна супраць, яны былі ў роспачы, разгубленыя. Бо тая формула, якой карыстаюцца амэрыканцы, супярэчыць іхнай – ізаляцыя, ціск і непрызнаньне. Адно тое, што трэба размаўляць зь беларускімі дыпляматамі – гэта ўжо разбурэньне ізаляцыі. Тое, што трэба ехаць да Лукашэнкі і паціскаць яму руку – абнуляе палітыку непрызнаньня. Адмена санкцый – гэта таксама аргумэнт, які разбураны цалкам. А ўсё гэта неабходна для таго, каб людзі выходзілі на свабоду. І калі я сёньня чую ад Офісу заявы, што гэта яны ўсяго дамагліся і падтрымліваюць такую палітку, то любы чалавек можа адказаць, дзе тут выдумка, а дзе фантазія, і спроба прысабечыць вынікі, якія табе не належаць». – кажа Кавалеўскі.
«ПіК Свабоды»
«ПіК Свабоды» — гэты YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць істотныя падзеі з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.
Форум