Да канца дзесяцігоддзя ён стаў адной з найбуйнейшых зорак галівудзкіх баевікоў. Ён зьняўся ў тэлесэрыяле «Уокер, тэхаскі рэйнджэр», прэм’ера якога адбылася ў 1993 годзе.
Старонка актора ў Instagram пацьвердзіла смерць Норыса ў пятніцу, 20 сакавіка.
«Зь цяжкім сэрцам наша сямʼя паведамляе пра раптоўную сьмерць нашага любімага Чака Норыса ўчора раніцай, — гаворыцца ў заяве. Хоць мы хацелі б захаваць абставіны ў сакрэце, ведайце, што ён быў акружаны сваёй сямʼёй і адчуваў спакой.
Для сьвету ён быў майстрам баявых мастацтваў, акторам і сымбалем сілы. Для нас ён быў адданым мужам, любячым бацькам і дзедам, неверагодным братам і сэрцам нашай сямʼі».
Форум