«ПіК Свабоды». Лукашэнка зноў патрэбны? Новая гульня Захаду

Каляж: Аляксандар Лукашэнка, Дональд Трамп
Каляж: Аляксандар Лукашэнка, Дональд Трамп

Ці вяртаецца вялікая палітыка ў Менск? Пасьля візыту Джона Коўла было абвешчана пра магчымую сустрэчу Трампа і Лукашэнкі. Пра вынік ад такой сустрэчы Дзьмітры Гурневіч размаўляе з палітычным аглядальнікам інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандрам Класкоўскім.

0:00 Вынікі тыдня
2:25 Пляны сустрэчы Дональда Трампа і Аляксандра Лукашэнкі. Аляксандар Класкоўскі
22:10 Адмена амэрыканскіх санкцыяў супраць беларускіх банкаў, Мінфіна і Беларуськалію. Уладзімер Жыгар
27:32 Санкцыі пагаршаюць жыцьцё беларусаў, і толькі. Дзьмітры Някрасаў
40:01 Што рабіць дэмсілам у новай сытуацыі. Валер Кавалеўскі

Класкоўскі: Не выключаю, што такі візыт будзе, Лукашэнка гэтага хоча. Ён сёньня скардзіўся, што давядзецца нейкімі акольнымі шляхамі дабірацца, то бок гэтае імкненьне ў ягонай галаве ёсьць. Для Лукашэнкі гэта ня толькі легітымізацыя, але і зьняцьце санкцый. Сёньня ён казаў, што амэрыканцы думаюць пра пакупку калійнага актыву і што ён гатовы гандлявацца.

Не выключаю, ведаючы хватку Трампа, што яны і купяць гэты актыў. І тады Менск можа ціснуць на літоўцаў, каб вярнуць транзыт. Але Лукашэнкам, думаю, зацікавіліся ў рамках міратворчага працэсу з Пуціным, а пасьля ўжо выйшлі на палітвязьняў як нагоду для Трампа атрымаць Нобэля.

Таксама ў выпуску:

  • Вашынгтон зьмякчае санкцыі, а кантакт з рэжымам становіцца ўсё больш адкрытым. Што гэта — новая гульня ці стары сцэнар? Абмяроўваем разам з прадстаўніком арганізацыі BELPOL Уладзімерам Жыгарам.
  • І галоўнае: дзе ў гэтай рэальнасьці месца для дэмакратычных сілаў Беларусі? Шукаем адказ кіраўніком Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Валерам Кавалеўскім.
​
XS
SM
MD
LG