Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень нараджэньня Францішка Багушэвіча

Францішак Багушэвіч
Францішак Багушэвіч

Падзеі 21 сакавіка ў Беларусі і ў сьвеце.

Дата дня

21 сакавіка 1840 году нарадзіўся Францішак Багушэвіч, пісьменьнік, юрыст, удзельнік вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гадоў. Ён лічыцца адным з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.

Менавiта Багушэвічу належыць выслоўе «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі». Вядомы ён ня толькі як палымяны паэт, але і востры публіцыст, назіральны рэпартэр, які сумяшчаў гэтую дзейнасьць з працай адвакатам.

Дзень у гісторыі

1560 — паводле прывілею Жыгімонта ІІ Аўгуста гомельскія мяшчане атрымалі пячатку з выявай крыжа і надпісам «Герб гораду Гомля».

1871 Ота фон Бісмарк стаў канцлерам Германскай імпэрыі.

Ота фон Бісмарк
Ота фон Бісмарк

1863 — каля вёскі Сьвечкі пад Маладэчнам загінулі ў баі з царскімі карнікамі паўстанцы Юльян Бакшанскі, Рафал Малішэўскі, Леапольд Банькоўскі, Людвік Ямант і 15-гадовы Ігнаці Сулістроўскі. На могілках у вёсцы Плябань ім пастаўлены помнік.

1927 — улады Польшчы забаранілі Беларускую сялянска-работніцкую грамаду ў Заходняй Беларусі. Арганізацыя налічвала 100 тысяч чальцоў.

1935 — Пэрсія зьмяніла назву на Іран.

1980 — прэзыдэнт ЗША Джымі Картэр абвясьціў байкот Алімпійскіх гульняў у Маскве на знак пратэсту супраць савецкіх войскаў у Афганістане.

Прэзыдэнт ЗША Джымі Картэр і актывіст беларускай дыяспары ў ЗША Вітаўт Кіпель у Белым доме, люты 1980
Прэзыдэнт ЗША Джымі Картэр і актывіст беларускай дыяспары ў ЗША Вітаўт Кіпель у Белым доме, люты 1980

2017 — пачаліся арышты чальцоў «Белага легіёну».

У гэты дзень нарадзіліся

1685Ёган Сэбастыян Бах, нямецкі кампазытар і арганіст.

Ёган Сэбастыян Бах
Ёган Сэбастыян Бах

1885 Уладзімер Вільнер, рэжысэр тэатру і кіно.

1935 Філарэт, былы мітрапаліт Менскі і Слуцкі, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі.

У памяці

1849 — Аляксандар Крыштаф Ян Незабытоўскі, гісторык, філёзаф, удзельнік вызвольнага руху 1840-х, ахвяра царскіх рэпрэсіяў.

1959 — Павал Растаргуеў, філёляг, вязень ГУЛАГу.

1970 — Анатоль Сербантовіч, паэт.

Жывеш, і дзіўна так выходзіць:
Ступенькі год ля ног ляглі,
І колькі ты ні узыходзіш,
А апынаесься ў зямлі.

Анатоль Сербантовіч
Анатоль Сербантовіч

1987Адам Русак, паэт-песеньнік.

Бывайце здаровы, жывіце багата,
Ужо ж мы паедзем да сваёй хаты.
Ў зялёнай дубраве мы начаваць будзем.
Эх! Вашае ласкі вавек не забудзем.

Адам Русак
Адам Русак

2003Георгі Таразевіч, савецкі і беларускі палітычны дзеяч, у канцы 1980-х старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савета БССР. У верасьні 1991 году Таразевіч выступіў на сэсіі Вярхоўнага Савету Беларусі і падтрымаў увядзеньне бел-чырвона-белага сьцяга і герба «Пагоня» ў якасьці дзяржаўных сымбаляў.

Магіла Георгія Таразевіча, Усходнія могілкі ў Менску
Магіла Георгія Таразевіча, Усходнія могілкі ў Менску

2011 Аляксандар Грыцанаў, філёзаф, культуроляг.

Аляксандар Грыцанаў
Аляксандар Грыцанаў
XS
SM
MD
LG