Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 20 сакавіка: новыя затрыманьні вернікаў і сьвятароў

абноўлена
Архіўнае ілюстрацыйнае фота
Архіўнае ілюстрацыйнае фота

Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.

Затрыманьні вернікаў і сьвятароў у Беларусі

Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што 16 сакавіка быў затрыманы ксёндз Анатоль Парахневіч, пробашч парафіі ў Альковічах Вялейскага раёну Менскай вобласьці.

Паводле «Вясны», у сярэдзіне сакавіка затрымалі яшчэ шэсьць чалавек, пяцёра зь якіх хрысьціянскія вернікі, двое — прасьвітары эвангельскіх цэркваў. Вядома, што двух затрыманых вызвалілі пасьля допытаў, чацьвёра дагэтуль за кратамі. Таксама затрымалі пяцёх украінскіх уцекачоў, якім дапамагалі цэрквы.

Улады Беларусі прызналі экстэрэмісцкім тэлеграм-чат для сваякоў затрыманых

А таксама старонкі аднаго з стваральнікаў плятформы «Новая Беларусь» Паўла Лібера, журналіста Віктара Малішэўскага і былога палітвязьня Міколы Дзядка.

Пад забарону таксама трапілі акаўнты Белсата і неабнаўляная з 2020 году старонка БелаПАН.

Небясьпечна ў Беларусі цяпер чытаць кнігі Паўла Анціпава («Куда-нибудь приезжать что-нибудь делать и уезжать») і Юрыя Фельштынскага («Беларусь Натальи Радиной. Журналистка против диктатора»).

Пад забарону трапіў і чат «СИЗО № 1 Колядичи», створаны для падтрымкі сваякоў зьняволеных. У ім сабраныя розныя парады, якія дапамагаюць людзям арыентавацца пасьля затрыманьня блізкага. Калі два гады таму там было каля 500 чалавек — то цяпер ужо амаль 1800, піша «Вясна».

Поўны сьпіс за мінулы тыдзень

  • Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва (Telegram)
  • БелаПАН (Facebook)
  • Беларусь Натальи Радиной журналистка против диктатора — кніга Юрыя Фельштынскага
  • Белсат doc (Facebook)
  • Белсат українською (Facebook)
  • Вобласць падзей — Магілёў i ваколіцы (Facebook)
  • Вобласць падзей — Магілёў i ваколіцы (Telegram)
  • Куда-нибудь приезжать что-нибудь делать и уезжать — кніга Паўла Анціпава
  • Николай Буров / Nikolai Burov (Telegram, YouTube, Instagram, VK, Facebook, X, Bastyon, Patreon)
  • Он не Батька. Как Лукашенко уничтожает Беларусь (YouTube)
  • Павел Либер (Facebook)
  • Правый Угол (Telegram)
  • Премия Дайвера (Telegram)
  • СИЗО № 1 Колядичи (Telegram-суполка)
  • Советская Белоруссия (Telegram)
  • Суверенный Мир / Sovereign World / Sovereign Union (сайт, Telegram, VK, Instagram, YouTube, Facebook)
  • СХОД НЕАБЫЯКАВЫХ (Telegram)
  • Сымболіка Батумі (Telegram)
  • Хоккеисты Пеленга (Telegram-суполка)
  • Belsat Life (Facebook)
  • dumka.me (Instagram)
  • ekorneevec (Threads)
  • heretic.camp (сайт)
  • humanrightshouse / Human Rights House Foundation (Instagram; Threads)
  • Mikola Dziadok (Threads)
  • Militant Zone / MZ Music (Telegram, YouTube, Instagram)
  • Му Skin Is Multicam (Telegram, YouTube, Instagram)
  • SENS_belarus (YouTube)
  • sponge_politik (TikTok)
  • svobodnyi_grsmu (Instagram)
  • thebelarusian (Threads)
  • Viktar Malishevsky (Threads)
  • volat_2.0 (Instagram)
  • Zhyve Belarus (Telegram-стыкеры)

Улады дадалі ў «экстрэмісцкі» сьпіс яшчэ 22 чалавек

  1. Тарас Беражной (Berazhnoi Taras), 47 гадоў
  2. Аляксандар Бігель (Aleksandr Bigel), 44 гады
  3. Павел Баразна (Pavel Barazna), 28 гадоў
  4. Дзьмітры Бурак (Dzmitry Burak), 46 гадоў
  5. Дзьмітры Вялаў (Dzmitry Vialau), 45 гадоў
  6. Сьцяпан Гец (Stsiapan Hets), 34 гады
  7. Ілья Дзіндзікаў (Ilya Dzindzikau), 35 гадоў
  8. Сяргей Заруба (Siarhei Zaruba), 38 гадоў
  9. Антон Зотаў (Anton Zotau), 26 гадоў
  10. Віктар Зубар (Viktar Zubar), 36 гадоў
  11. Дзьмітры Калтуневіч (Dzmitry Kaltunevich), 35 гадоў
  12. Дзьмітры Луговіч (Dzmitry Luhovich), 33 гады
  13. Артём Майсюк (Artsiom Maisiuk), 48 гадоў
  14. Міхаіл Масалевіч (Mikhail Masalevich), 34 гады
  15. Дзьмітры Мушынскі (Dzmitry Mushynski), 36 гадоў
  16. Ян Пацюпа (Jan Paciupa), 30 гадоў
  17. Уладзіслаў Пучкоў (Uladzislau Puchkou), 30 гадоў
  18. Сяргей Рабцаў (Siarhei Rabtsau), 44 гады
  19. Аляксандар Стралецкі (Alexandr Streletskiy), 44 гады
  20. Канстанцін Фёдараў (Kanstantsin Fedarau), 41 год
  21. Ігар Фядуцік (Ihar Fedutsik), 35 гадоў
  22. Даніла Цыганкоў (Danila Tsyhankou), 22 гады


XS
SM
MD
LG