Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белавія» адкрыла першы рэгулярны рэйс у Віетнам

На вуліцах Віетнаму
На вуліцах Віетнаму

Аб адкрыцьці першага рэгулярнага рэйсу ў далёкаўсходнюю дзяржаву 20 сакавіка паведаміла нацыянальная авіякампанія «Белавія».

«Ужо заўтра нашы пасажыры змогуць пагрэцца на сонцы і прыемна зьдзівіцца, наколькі прыгожы і гасьцінны Віетнам», — зазначае перавозьнік.

Першы рэйс адпраўлены ў горад Нячанг. Аб пэрыядычнасьці рэгулярных рэйсаў у Віетнам «Белавія» не паведаміла.

11 кастрычніка 2025 году «Белавія» выканала першы рэйс наўпрост зь Беларусі ў Віетнам. У межах чартэрнай праграмы значыўся адзін рэйс кожныя 10-11 дзён, гэта значыць прыкладна тройчы на месяц.

Пра тое, што «Белавія» адкрые далёкі кірунак пасьля ўводу ў карыстаньне другога Airbus А330-200, у чэрвені летась заяўляў генэральны дырэктар авіякампаніі Ігар Чаргінец.

«Мы пакуль чакаем прыходу другога самалёта. Ён цяпер на тэхнічным абслугоўваньні. На працягу, я думаю, ліпеня, магчыма, да сярэдзіны жніўня ён будзе гатовы. Тады з гэтага моманту мы адкрываем далёкамагістральны кірунак. Першы кірунак ужо заплянаваны. Гэта з 2 верасьня палёты ў горад Санья, востраў Хайнань, кітайскі курорт».

Чаргінец гаварыў пра перамовы з шэрагам краін, аэрапортаў, пастаўнікоў паслугаў. Гэта Віетнам, Тайлянд і іншыя дзяржавы.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG