Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На волю выпусьцілі Кіма Самусенку — палітвязьня, якога судзілі за ўзлом кампутарнай сеткі Менгарвыканкаму

Кім Самусенка са сваёй жонкай да турмы
Кім Самусенка са сваёй жонкай да турмы

Пра вызваленьне напісала жонка палітзьняволенага.

Жонка Кіма Самусенкі Алеся Жыткова напісала ў фэйсбуку:

«Кім Самусенка на волі!!! Падрабязнасьці пазьней. Дзякуй вялікі ўсім, хто падтрымліваў нашую сям’ю! Дзякуй вялікі ўсім дэмакратычным палітычным і грамадзкім сілам, хто зрабіў вызваленьне магчымым!»

Кім Самусенка — сябра грамадзкага руху «Дзея», удзельнік шэрагу рыцарскіх рэканструкцый, эканаміст. Быў асуджаны нібыта да ўзлому кампутарнай сеткі Менгарвыканкаму.

Агулам яму інкрымінавалі віну ў наступных артыкулах:

  • арт. 342 КК — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх;
  • арт. 349 КК — Несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі;
  • арт. 341 КК — Апаганьваньне будынкаў і псаваньне маёмасьці;
  • арт. 352 КК — Неправамернае завалоданьне кампутарнай інфармацыяй;
  • арт. 350 КК — Зьнішчэньне, блякаваньне ці мадыфікацыя кампутарнай інфармацыі;
  • арт. 354 КК — Распрацоўка, выкарыстаньне, распаўсюд або збыт шкоднасных кампутарных праграмаў.

Перад затрыманьнем Кім Самусенка быў дырэктарам кібэрспартовага клюбу. Ёсьць зьвесткі, што яго білі пры затрыманьні. Быў асуджаны на 6,5 гадоў пазбаўленьня волі.

Ён адбываў свой тэрмін у Магілёўскай калёніі. Яму заставалася адседзець каля паўгода.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG