Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўскія дэпутаты абмеркавалі з Джонам Коўлам адносіны Літвы зь Беларусьсю

Прэм'ерка Літвы Інга Ругінене з Джонам Коўлам 18 сакавіка 2026 год, фота літоўскага ўраду
Прэм'ерка Літвы Інга Ругінене з Джонам Коўлам 18 сакавіка 2026 год, фота літоўскага ўраду

З прадстаўніком ЗША па Беларусі ў Вільні сустрэліся літоўскія дэпутаты, якія хочуць данесьці альтэрнатыўны ўраду Літвы пункт гледжаньня.

Як паведамляе Літоўскае радыё і тэлебачаньне, з прадстаўніком ЗША па Беларусі Джонам Коўлам ў Вільні перад ягоным выездам у Менск на перамовы з Лукашэнкам сустрэліся літоўскія дэпутаты Вегеле, Гражуліс і Янкунас.

«Дэпутаты Сейма Ігнас Вегеле і Рымас Янкунас, а таксама дэпутат Эўрапарлямэнту Пятрас Гражуліс у гатэлі Kempinski сустрэліся з прадстаўніком прэзыдэнта Дональда Трампа Джонам Коўлам», — паведаміла LRT.

«Гражуліс паведаміў, што з пасланцом ЗША абмяркоўваў нежаданьне Літвы супрацоўнічаць на палітычным узроўні з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі. Як вядома, беларускі бок цісьне на Літву, заклікаючы пачаць дыялёг з Менскам на ўзроўні міністраў, аднак Літва адмаўляецца гэта рабіць», — паведаміла LRT.

Дэпутаты і амэрыканскі прадстаўнік дамовіліся моцна не афішаваць гэтую сустрэчу, бо «Аляксандар Лукашэнка рэагуе вельмі адчувальна», спасылаецца рэсурс на словы аднаго з дэпутатаў.

Дэпутаты лічаць, што адмова літоўскага боку сфармаваць дэлегацыю і весьці перамовы на палітычным узроўні з Беларусьсю для вырашэньня ўсіх пытаньняў была памылковай. Мы лічым, што гэта памылка і што размаўляць усё ж трэба.

«Калі Дональд Трамп вядзе перамовы, тэлефануе і шукае кантакт, нам ня варта занадта дэманстраваць сваю прынцыповасьць», — сказаў Пятрас Гражуліс.

Каб вяліся перамовы, літоўскія фуры, якія захрасьлі ў Беларусі, ужо былі б вызваленыя, лічыць ён.

Гражуліс адзначыў, што найбольш актыўным на сустрэчы быў дэпутат Сейма Ігнас Вегеле, які ўзьнімаў большасьць гэтых пытаньняў. Паводле яго слоў, палітыкі прадставілі альтэрнатыўную пазыцыю ў параўнаньні зь літоўскага ўраду, — паведаміла LRT.

«Нашая пазыцыя адрозьніваецца ад афіцыйнай. Я думаю, што амэрыканцы хочуць зразумець, чаму няма супрацоўніцтва і перамоваў, чаму не ствараецца палітычная група для дыялёгу. Аляксандр Лукашэнка назначыў міністра замежных спраў для перамоваў, але літоўскі бок адмовіўся. Магчыма, амэрыканцы хочуць пачуць іншы пункт гледжаньня — чаму вы так думаеце і чаму адбываецца менавіта так», — сказаў LRT эўрадэпутат Пятрас Гражуліс.

Паводле слоў Гражуліса, на сустрэчы таксама абмяркоўваліся пытаньні санкцый супраць угнаеньняў. Ён адзначыў, што гэтыя санкцыі, на яго думку, выгадныя Ўладзіміру Пуціну і шкодзяць Літве, паколькі цэны на ўгнаеньні вырасьлі, а расейская кампанія «Уралкалій» пачала атрымліваць вялікія прыбыткі.

Паводле яго слоў, Джон Коўл выказаў надзею адзьдзяліць рэжым Лукашэнкі ад Уладзіміра Пуціна, хаця пакуль не зразумела, як гэта можна будзе зрабіць.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG