Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 20-я гадавіна «Плошчы» — масавых пратэстаў у Менску ў 2006-м

Кастрычніцкая плошча, 2006
Кастрычніцкая плошча, 2006

Падзеі 19 сакавіка ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Падзеі дня

19 сакавіка 2006 году адбыліся трэція прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі, уладу захаваў Аляксандар Лукашэнка. У той да дзень пачаліся масавыя пратэсты, якія ўвайшлі ў гісторыю пад назвай «Плошча».

У гэты дзень

1918 — Рада БНР прыняла палажэньне аб вярхоўнай уладзе БНР. Абвяшчалася, што ніводзін закон ня будзе мець сілы без зацьвярджэньня яго Радай.

1919 — першае паседжаньне Цэнтральнай беларускай рады Гарадзеншчыны.

1922 — у Менску прайшла першая навуковая Купалаўская канфэрэнцыя (Купалаўскія чытаньні).

1958 — у Страсбуры адкрылася першая сэсія Эўрапейскай парлямэнцкай асамблеі, папярэдніцы Эўрапарлямэнту.

Заля пленарных пасяджэньняў Эўрапарлямэнту
Заля пленарных пасяджэньняў Эўрапарлямэнту

1982 — пачатак Фолклэндзкага канфлікту паміж Аргентынай і Вялікай Брытаніяй.

2003 — пачатак амэрыканскай апэрацыі ў Іраку.

Марская пяхота ЗША пераходзіць мяжу з Іракам, сакавік 2003
Марская пяхота ЗША пераходзіць мяжу з Іракам, сакавік 2003

2021 — адкрылася выстава Алеся Пушкіна ў Цэнтры гарадзкога жыцьця ў Горадні, што для мастака прывядзе да даносу на яго, арышту і сьмерці.

Алесь Пушкін
Алесь Пушкін

У гэты дзень нарадзіліся

1895 Тамаш Грыб, палітык, публіцыст, удзельнік нацыянальна-вызвольнага й сацыялістычнага руху пач. ХХ ст., дзяяч даваеннай эміграцыі ў Літве й Чэхаславаччыне.

Тамаш Грыб
Тамаш Грыб

1900Севярын Віславух, гісторык.

1921 Язэп Юхо, беларускі правазнаўца, гісторык права.

Язэп Юхо
Язэп Юхо

1931Генадзь Кісялёў, гісторык літаратуры і культуры.

У памяці

1612 Сафія Слуцкая, арыстакратка, асьветніца, сьвятая РПЦ.

1747 — Кацярына Апалінская, вялікая княгіня літоўская і польская каралева, жонка Станіслава Ляшчынскага.

1887 Юзаф Ігнацы Крашэўскі, польскі пісьменьнік беларускага паходжаньня, аўтар найбольшай колькасьці выдадзеных кніг у гісторыі польскай літаратуры.

1940Янкель Кругер, мастак.

2005Арсень Скаруліс, беларускі палітычны актывіст, юрыст, абаронца ў шматлікіх палітычных працэсах 1996–2000 гадоў.


XS
SM
MD
LG