Адпаведную пастанову Савета міністраў апублікавалі на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале.
Гаворка ідзе аб міжраённым цэнтры спэцыялізаванай і высокатэхналягічнай мэдычнай дапамогі, які ствараюць на базе Мазырскай цэнтральнай гарадзкой паліклінікі.
Абсталяваньне для яго набудуць, дзякуючы Кітаю, які выдзеліць на гэта 2 мільёны даляраў.
Раней урад Беларусі паведамляў, што адміністрацыйнае кіраваньне гэтым праектам ажыцьцяўляе Праграма разьвіцьця ААН у Беларусі. Ён таксама прадугледжвае і шэраг захадаў, накіраваных на павелічэньне інфармаванасьці насельніцтва ў пытаньнях умацаваньня здароўя.
Пасьля 2020 году, калі за жорсткі разгон акцый пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў пачалі ўводзіць міжнародныя санкцыі, улады Беларусі страцілі доступ да крыніц вонкавага крэдытаваньня і фінансаваньня.
У 2022 годзе, калі ўлады падтрымалі расейскае ваеннае ўварваньне супраць Украіны, санкцыі сталі яшчэ больш жорсткімі — краіна страціла яшчэ і магчымасьці набываць за межамі высокія тэхналёгіі і высакаякаснае абсталяваньне.
Цяпер Кітай стаў адным з найбольшых донараў Беларусі, якія выдзяляе крэдыты і тэхнічную дапамогу ў розных сфэрах — ад IT-сэктару да лясной гаспадаркі.
Форум