Дзень у гісторыі
1595 — Жыгімонт Ваза надаў Наваградку герб.
1916 — расейцы пачалі Нарачанскую апэрацыю.
1921 — паміж РСФСР і Польшчай была падпісаная Рыская дамова, згодна зь якой заходнія землі Беларусі перадаваліся пад уладу Польшчы, а ўсходнія ўваходзілі ў склад РСФСР. Тэрыторыю БССР на той час складалі 6 паветаў Менскай губэрні.
Якуб Колас пра гэта пісаў:
Нас падзялілі — хто? Чужаніцы,
Цёмных дарог махляры.
К чорту іх межы! К д’яблу граніцы!..
Нашы тут гоні, бары!
Малавядомыя факты пра падпісаньне Рыскага міру — у выпуску праекту «Як малявалі межы Беларусі».
1944 — вызваленыя вязьні Азарыцкага лягеру сьмерці.
1990 — адбыўся другі тур выбараў у Вярхоўны Савет БССР XII скліканьня.
1992 — парлямэнт Беларусі загадаў ураду фармаваць нацыянальнае войска.
2006 — абанэнты апэратара Velcom у Беларусі атрымалі смс-паведамленьні з папярэджаньнем не хадзіць на Плошчу, бо там рыхтуецца праліцьцё крыві і правакацыі.
2021 — арыштавалі Вольгу Залатар, маці пяцярых дзяцей.
У гэты дзень нарадзіліся
1858 — Рудольф Дызэль, нямецкі інжынэр і вынаходнік, стваральнік дызэльнага рухавіка.
1889 — Канстанцiн Палiкарповiч, археоляг.
1894 — Альбін Стаповіч, беларускі грамадзка-палітычны і рэлігійны (каталіцкі) дзяяч.
1903 — Міхась Маскалік, уніяцкі сьвятар і культурніцкі дзяяч у Заходняй Нямеччыне.
1928 — Юрась Станкевіч, дзяяч беларускай эміграцыі, сябра Рады БНР.
1932 — Эрнэст Сабіла, беларускі пратэстанцкі рэлігійны і грамадзкі дзяяч, дысыдэнт.
1935 — Аляксандар Булыка, мовазнавец.
1962 — Стэфан Эрыксан, швэдзкі дыплямат, былы пасол Швэцыі ў Беларусі.
У памяці
1758 — Тамаш Жаброўскі, каталіцкі дзяяч, матэматык і архітэктар.
1886 — Аляксандар Акінчыц, мэдык, мэмуарыст, удзельнік паўстаньня 1863–1864.
1904 — Міхал Грушвіцкі, кампазытар з-пад Ракава.
1916 — Зінаіда Радчанка, фальклярыстка.
1980 — Эрых Фром, нямецка-амэрыканскі філёзаф, сацыяльны псыхоляг і псыхааналітык.
2010 — Аляксандар Кулакоўскі, беларускі праваслаўны сьвятар у Аўстраліі.