Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У крамах Беларусі вывешваюць сьпісы «недружалюбных» дзяржаваў

Адметна, што сьпіс складзены па-беларуску, нягледзячы на тое, што амаль ува ўсіх крамах цэтлікі на тавары і ўся дакумэнтацыя выключна па-расейску
Адметна, што сьпіс складзены па-беларуску, нягледзячы на тое, што амаль ува ўсіх крамах цэтлікі на тавары і ўся дакумэнтацыя выключна па-расейску

У сьпісе 39 дзяржаваў.

Сьпіс недружалюбных дзяржаваў нядаўна заўважылі ў краме «Грошык» у Менску, піша «Наша ніва». Зьвязана гэта з тым, што з 1 красавіка прыпыняецца продаж піва з гэтых краін.

У сьпісе, апроч эўрапейскіх дзяржаваў, ёсьць, напрыклад, Аўстралія, Новая Зэляндыя, Канада, ЗША, Чэхія.

Піва зь «недружалюбных» дзяржаваў, што ўжо завезьлі ў Беларусь, забіраць з прылаўкаў ня будуць. Але прадаўцам трэба нанесьці на бутэлькі адмысловую пазнаку, што зойме час, пасьля піва можна будзе зноў прадаваць.

Далейшыя пастаўкі забароненыя да 2027 году.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG