Пра гэта сьведчыць інфармацыя Дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі.
Праведзены «Позіркам» аналіз статыстычнай інфармацыі, якая публікуецца штодзень, паказаў, што гэта рэкордная для Латвіі ў 2026 годзе колькасьць спробаў парушэньня мяжы на адпаведным участку за содні.
За два сакавіцкія тыдні Латвія спыніла 31 спробу мігрантаў нелегальна перасекчы мяжу з боку Беларусі. Спробы парушэньняў былі 2, 4, 11 і 15 сакавіка. Угэтыя дні былі 5, 4, 7 і 15 спробаў адпаведна. Гэта на 55% больш, чым за ўвесь люты 2026-га, калі такіх спробаў было 20, але на 34% менш, чым за аналягічны пэрыяд сакавіка 2025-га (47).
У студзені Латвія не фіксавала спробаў парушэньня мяжы мігрантамі.
Ад пачатку 2026 году Латвія зафіксавала амаль у пяць разоў менш спробаў парушэньня мяжы на беларускім участку, чым за той жа пэрыяд 2025-га — 51 супраць 254.
Раней Латвія разам зь Літвой і Польшчай абвінавачвалі рэжым Лукашэнкі ў падвозе мігрантаў з краінаў Азіі і Афрыкі да мяжы, каб дэстабілізаваць сытуацыю на межах Эўразьвязу.
Форум