Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У красавіку ў Беларусі будуць чатыры выходныя запар

На Радаўніцу беларусы адведваюць магілы сваякоў
На Радаўніцу беларусы адведваюць магілы сваякоў

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублкі Беларусь паведаміла пра тое, як будзе сфармаваны працоўны каляндар на наступны месяц.

Адразу чатыры дні адпачынку запар чакаюць беларусаў у красавіку. Згодна з календаром праваслаўнай канфэсіі, непрацоўным днём у 2026 годзе стане аўторак, 21 красавіка, — Радаўніца.

«Працоўны дзень 20 красавіка (панядзелак) пераносіцца на суботу 25 красавіка. Такім чынам, днямі адпачынку будуць 18 (субота), 19 (нядзеля), 20 (панядзелак) і 21 (аўторак) красавіка 2026 году — чатыры дні», — растлумачылі ў ведамстве.

Пры гэтым арганізацыям з улікам спэцыфікі вытворчасьці даецца права ажыцьцявіць перанос рабочага дня (20 красавіка) на іншы выходны дзень, які прыпадае на суботу.

Пачатак траўня таксама будзе з адпачынкам. Сьвята працы — Першамай — прыпадае сёлета на пятніцу.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG