Міжнародная прэмія Карла Вялікага была прысуджаная Калесьнікавай яшчэ ў 2022 годзе за яе ўнёсак у барацьбу за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі. Тады прэмія была прысуджаная Cьвятлане Ціханоўскай, Марыі Калесьнікавай і Вераніцы Цапкала – за «унікальны прыклад барацьбы супраць дыктатуры, прыгнёту і беззаконьня». На той момант Марыя знаходзілася ў зьняволеньні ў Беларусі і не магла прысутнічаць на ўручэньні. Узнагароду атрымала ад яе імя сястра — Тацяна Хоміч.
13 сьнежня 2025 года Калесьнікава выйшла на волю пасьля больш як пяці гадоў зьняволеньня. Пасьля яе вызваленьня арганізатары вырашылі правесьці асобную ўрачыстасьць, каб уручыць прэмію асабіста.
Цырымонія адбылася ў Каранацыйнай зале ратушы ў горадзе Ахен, паведамляе інфармацыйнае агенцтва AP.
Мерапрыемства арганізавалі International Charlemagne Prize of Aachen Foundation і гарадзкія ўлады Ахена.
Прэмію Карла Вялікага лічаць адной з найбольш прэстыжных эўрапейскіх узнагарод. Яе прысуджаюць людзям і арганізацыям, якія зрабілі значны ўнёсак у разьвіцьцё эўрапейскага адзінства, дэмакратыі і правоў чалавека.
Форум