Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці зьбіраюцца пабудаваць асфальтабэтонны завод

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Гарвыканкам выставіў праект на грамадзкае абмеркаваньне.

Пад будоўлю вылучаць участак плошчай амаль 7,5 га на вуліцы Газьдзецкага. Гэта раён СЭЗ «Берасьце», непадалёк ад Маскоўскага РАУС, піша «БрестСити».

Участак месьціцца ў зоне санітарнай аховы водазабораў «Мухавецкі» пояс 3 і «Аэрапорт» пояс 3.

Праект маштабны: акрамя самой лініі па вытворчасьці асфальтабэтону, тут жадаюць узьвесьці адміністрацыйны корпус, уласныя ачышчальныя збудаваньні і чыгуначную каляіну для падвозу сыравіны (хоць разглядаюць і варыянт безь яе).

Грамадзкія абмеркаваньні пройдуць з 26 сакавіка да 24 красавіка. Азнаёміцца з дакумэнтамі можна на сайце Берасьцейскага гарвыканкаму.

У альтэрнатыўным праекце ёсьць і варыянт пабудовы асфальтабэтоннага заводу без чыгуначных каляінаў.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG