Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Рэчыцы абваліўся асфальт, бо на глыбіні 5 мэтраў прарвала трубу калектару

На месцы аднаўленьня пакрыцьця дарогі ў Рэчыцы
На месцы аднаўленьня пакрыцьця дарогі ў Рэчыцы

Гэта адбылося на перасячэньні вуліц Савецкай і Красікава, дзе на час аднаўленчых работ спынілі рух.

Як паведаміла раённае выданьне «Дняпровец», аварыя адбылася ўдзень 11 сакавіка. Рамонтныя працы працягвалі ўсю ноч, але пакуль не змаглі іх завершыць.

Пазьней спэцыялісты прадпрыемства «Рэчыцаводаканал» патлумачылі, што прычына абвалу — «пралом трубы на глыбіні 5 мэтраў».

Паводле выданьня, аднаўленчыя працы «ўскладняюцца тым, што побач зь месцам пралому трубы праходзіць лінія „Белтэлекаму“».

Раніцай 12 сакавіка на месца здарэньня прыбыла тэхніка прадпрыемства «Беларуснафта». «Цяпер ідзе падрыхтоўка да замены пашкоджанага ўчастку. Для забесьпячэньня бесьперапыннай работы калектару ўсталявалі спэцыяльныя пампавальныя станцыі ў раёне эстакады», — адзначаецца ў паведамленьні.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG