Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча паставіла антыдронавы шчыт на мяжы зь Беларусьсю

Марцін Кервіньскі (справа ў цывільным) на беларускай мяжы
Марцін Кервіньскі (справа ў цывільным) на беларускай мяжы

Польшча запусьціла першы модуль сістэмы супрацьдзеяньня бесьпілётнікам на мяжы зь Беларусьсю.

Пра гэта паведаміў міністар унутраных спраў Польшчы Марцін Кервінскі. Антыдронавы шчыт — гэта радары і радыёсканэры, якія выяўляюць і перахопліваюць паветраныя аб’екты, што нясуць пагрозу дзяржаўнай бясьпецы.

Кервінскі адзначыў, што сыстэма цалкам распрацаваная польскімі інжынэрамі.

Улады Польшчы маюць намер абяцаюць запусьціць яшчэ пяць такіх модуляў. Па іх разьліках, гэта абароніць усю ўсходнюю мяжу, уключна з марскім участкам.

Намесьнік міністра ўнутраных справаў Чэслаў Мрочак паведаміў аб павелічэньні колькасьці супрацоўнікаў Памежнай варты на тры тысячы чалавек.

Польскія ўлады даўно заяўляюць, што ўлады Беларусі пабудавалі падземныя тунэлі, празь якія перапраўляюць нелегальных мігрантаў у Польшчу.

У верасьні 2025 году ў час начной атакі расейскай арміі па аб’ектах ва Ўкраіне ў паветраную прастору Польшчы ўварваліся 19 расейскіх дронаў. Апэратыўнае камандаваньне Ўзброеных сіл Польшчы кваліфікавала гэта як «акт агрэсіі, які стварыў рэальную пагрозу бясьпецы грамадзян». На наступны дзень Польшча зьвярнулася да NATO з просьбай даць дадатковыя сыстэмы СПА і тэхналёгіі супрацьдзеяньня дронам.

Польшча ўжо збудавала інтэнсіўную сыстэму абароны дзяржаўнай мяжы зь беларускага боку. Яна мае апэратыўную назву «Ўсходні шчыт». Пры гэтым завершанай працу не назавеш. Урад Дональда Туска працягвае разбудоўваць загароду на мяжы і нядаўна абвясьціў пра чарговы яе этап.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG