Як паведаміла дзяржаўнае агенцтва БелТА, Масьляк абвінавачаны ў хабарніцтве і знаходзіцца ў сьледчым ізалятары.
«Яго ўзялі з доказамі злачынства. Я вас папярэджваў, што мы ж там не хапаем на вуліцы каго заўгодна. Швед (старшыня Вярхоўнага суду і колішні генэральны пракурор Беларусі Андрэй Швед), а цяпер Гара Дзьмітры Юр’евіч (цяперашні генэральны пракурор) гэта жорстка кантралююць. Калі трэба, — паведамяць», — заявіў Лукашэнка.
У той жа час на афіцыйным сайце Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольля Беларусі дагэтуль сярод кіраўніцтва пазначаны Сяргей Масьяк.
Аляксандар Лукашэнка прызначыў яго міністрам 22 красавіка 2024 году.
Прызначаючы Масьляка на пасаду, Лукашэнка ставіў перад ім задачы шукаць запасы нафты, узмацняць ахову прыроды і павялічваць плошчы лясных насаджэньняў.
Да прызначэньня міністрам Сяргей Масьляк ачольваў адміністрацыю Заводзкага раёну Менску (2019–2024 гады).
Форум