Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі: тры ўкраінскія групы паехалі на Блізкі Ўсход змагацца зь іранскімі дронамі

Уладзімер Зяленскі
Уладзімер Зяленскі

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі заявіў, што ўкраінскія спэцыялісты могуць дапамагчы краінам Блізкага Ўсходу абараняцца ад іранскіх бесьпілётнікаў. Паводле яго, некалькі дзяржаў і партнэраў ужо зьвярнуліся да Кіева з такой просьбай.

Зяленскі адзначыў, што Украіна набыла значны досьвед у супрацьдзеяньні іранскім дронам падчас вайны з Расеяй. Украінскія вайскоўцы навучыліся перахопліваць такія апараты рознымі спосабамі — ад сыстэм супрацьпаветранай абароны і кулямётаў да спэцыяльных дронаў-перахопнікаў і сродкаў радыёэлектроннай барацьбы.

Паводле ўкраінскіх уладаў, у рэгіён ужо накіравалі частку спэцыялістаў і абсталяваньне, у тым ліку дроны-перахопнікі. Яны павінны дапамагчы абараняць, у прыватнасьці, амэрыканскія вайсковыя базы ў Іярданіі.

Іранскія бесьпілётнікі тыпу Shahed-136 шырока выкарыстоўваюцца ў розных канфліктах. Расея прымяняе іх для нападаў на ўкраінскія гарады і інфраструктуру з 2022 году.

Зяленскі падкрэсьліў, што Украіна гатовая дзяліцца сваім досьведам з партнэрамі, але гэта не павінна аслабіць уласную абарону краіны, якая працягвае супрацьстаяць расейскай агрэсіі.

Прадстаўнік прэзыдэнта таксама асобна пацвердзіў, што тры краіны, у якіх працуюць ўкраінскія эксперты — гэта Катар, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты і Савудаўская Арабія.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG