Паводле міністра, гаворка ідзе пра розныя адукацыйныя і культурныя ініцыятывы — конкурсы, алімпіяды, адукацыйныя праекты і іншыя мерапрыемствы, якія павінны павысіць цікавасьць школьнікаў і студэнтаў да расейскай мовы.
У Беларусі руская мова мае статус дзяржаўнай разам зь беларускай. У сыстэме адукацыі яна фактычна дамінуе: паводле афіцыйнай статыстыкі, больш за 90% школьнікаў навучаюцца менавіта на расейскай мове, у той час як па-беларуску — каля 8%.
Моўнае пытаньне ў Беларусі ўжо шмат гадоў застаецца прадметам грамадзкіх дыскусій. Частка экспэртаў і культурных дзеячаў выказвае занепакоенасьць зьмяншэньнем сфэры выкарыстаньня беларускай мовы, асабліва ў адукацыі і гарадзкім асяродзьдзі.
Форум