Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 40 гадоў горадзенскаму гісторыка-культурнаму клюбу «Паходня»

Пахаднянцы ў Жупранах каля магілы Францішка Багушэвіча
Пахаднянцы ў Жупранах каля магілы Францішка Багушэвіча

Падзеі 12 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

12 сакавіка 1986 году ў Горадні створаны гісторыка-культурніцкі клюб аматараў роднага краю «Паходня». Ягоныя ўдзельнікі ладзілі фальклёрныя сьвяты і літаратурныя чытаньні, сустрэчы і дыскусіі пра беларускую культуру, баранілі помнікі архітэктуры і прыроды «Паходня» паўплывала на зьяўленьне ў Горадні шэрагу новых недзяржаўных грамадзкіх аб’яднаньняў, ажывіла палітычнае жыцьцё рэгіёну.

Менавіта паходнеўцы наладзілі першае масавае сьвяткаваньне Купальля, зьбіралі сродкі на помнік Кастусю Каліноўскаму, ратавалі старажытныя мясьціны ад згубнай перабудовы.

На раскопках каля Старога замку ў Горадні
На раскопках каля Старога замку ў Горадні

Таксама ў гэты дзень

1600 — кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза абвясьціў далучэньне Эстляндыі да Рэчы Паспалітае.

1917 — у Менску прайшоў Дзень беларускага значка. Шмат дзе прадаваліся бел-чырвона-белыя значкі, кукарды і сьцяжкі. У адным зь менскіх кінатэатраў адбыўся шматлюдны беларускі мітынг. Прысутныя прынялі рэзалюцыю, якая патрабавала аўтаноміі для Беларусі.

1922 — Камуністычныя ўрады Грузіі, Армэніі і Азэрбайджану ўтварылі Закаўкаскую фэдэратыўную савецкую рэспубліку, якая ўвайшла ў склад СССР.

1930 — у Індыі пад кіраўніцтвам Махатмы Гандзі пачалася кампанія грамадзянскага непадпарадкаваньня брытанскім калянізатарам.

1938 — войскі Нямеччыны ўвайшлі ў Аўстрыю, назаўтра быў аб’яўлены аншлюс.

1940 — заканчэньне савецка-фінскае вайны.

1947 — абвешчаная «дактрына Трумэна» аб стрымліваньні савецкага экспансіянізму.

1963 — у Гайнаўцы (Падляшша, Польшча) адкрыўся Беларускі музэй.

1966 — адкрыўся Рэгіянальны беларускі этнаграфічны музэй у Белавежы.

1981 — адбыўся трэці палёт у космас выхадца зь Беларусі Ўладзімера Кавалёнка.

Уладзімер Кавалёнак
Уладзімер Кавалёнак

1999 — у альянс НАТО ўступілі Чэхія, Польшча і Вугоршчына.

2006 — у Варшаве адбыўся першы канцэрт «Салідарныя зь Беларусьсю».

2008 — амбасадару ЗША ў Беларусі Карэн Ст’юарт далі зразумець, што яе знаходжаньне ў краіне непажаданае. З таго часу амэрыканскі амбасадар так у Беларусь і не вярнуўся.

У гэты дзень нарадзіліся

1914Уладзімер Клішэвіч, паэт, публіцыст, вязень савецкіх турмаў, дзяяч эміграцыі ў ЗША.

Хваляваньні й нямая трывога
Назаўсёды кудысьці сплылі.
Абарвецца мая на зямлі
Камяністая хутка дарога.

1918 Эдуард Валасевіч, паэт-байкапісец.

Зaпoмнi, зapyбi caбe нa дзюбe:
Xoць cтo мaтывaў iншыx знaй,
A пecьняй poднaю, мoй любы,
He пaгapджaй!

1922 Джэк Керуак, амэрыканскі пісьменьнік і паэт.

1946Лайза Мінэлі, амэрыканская акторка, сьпявачка.

1978 Андрэй Скурко, журналіст, адзін з кіраўнікоў газэты «Наша Ніва», дзіцячы паэт, былы палітвязень.

У памяці

1851Ян Баршчэўскі, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры​, аўтар кнігі «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьнях».

1922Кузьма Цярэшчанка, удзельнік клюбу «Беларуская хатка» ў Горадні, адзін з ініцыятараў скліканьня Беларускага зьезду Віленшчыны і Горадзеншчыны летам 1919 году, міністар унутраных спраў БНР.


1988 Сьцяпан Гаўрусёў, паэт.

Век пражыць — ня поле перайсьці,
А такому падлягаць іспыту:
На каменьні зернем прарасьці
I — зьняможанаму ўстаць зь нябыту.

XS
SM
MD
LG