Карыстальнікі зь Беларусі атрымліваюць паведамленьні, у якіх сказана, што «санкцыйныя абмежаваньні ўплываюць на магчымасьць прадастаўляць паслугі ў вашай краіне», піша Office Life са спасылкай на чытачоў.
Характэрна, што паведамленьні аб закрыцьці рахункаў прыходзяць у той самы дзень, калі да іх ужо нельга атрымаць доступ і, як вынік, вывесьці грошы.
«Гэтае рашэньне зьвязанае з нашымі нарматыўнымі і санкцыйнымі абмежаваньнямі. Яно не зьвязанае з вашай асабістай дзейнасьцю», — сказана ў такіх паведамленьнях, якія цытуе выданьне.
З пачатку сакавіка падобныя паведамленьні сталі атрымліваць і расейскія карыстальнікі. Як пішуць на тэматычных форумах, блякуюць усе рахункі, якія былі зарэгістраваныя на пашпарт Беларусі ці Расеі, калі гэтыя дзяржавы пазначаныя і як краіна пражываньня.
Пры гэтым удакладняецца, што вывесьці грошы з заблякаванага рахунку можна толькі пераводам на рахунак у банку, адкрытым на імя ўладальніка гэтага рахунку. Але нават тут ёсьць акалічнасьць: беларускія і расейскія банкі для такіх мэтаў не пасуюць праз тыя самыя санкцыі.
Skrill — электронная плацёжная сыстэма, заснаваная ў Лёндане. З 2022 году яна працавала для беларусаў з абмежаваньнямі, у тым ліку нельга было зарэгістраваць новую старонку.
Форум