Як адзначаецца ў паведамленьні ўраду, яе мэта — «стварыць сыстэмны мэханізм замацаваньня Беларусі на афрыканскім кантынэнце ў якасьці надзейнага гандлёва-эканамічнага партнэра, які валодае сучаснымі і канкурэнтаздольнымі таварамі, паслугамі, тэхналёгіямі і кампэтэнцыямі».
Такім чынам улады плянуюць забясьпечыць аб’ём экспарту тавараў і паслуг у краіны Афрыкі на ўзроўні 1,5 мільярда даляраў.
Праграма, як сьцьвярджаецца, вызначае пэрспэктыўныя кірункі супрацы, тавары экспартнай цікавасьці і інструмэнты «для дасягненьня вызначаных мэтаў і задач».
Урад падзяліў 54 краіны Афрыкі на тры катэгорыі: апорныя кропкі, пэрспэктыўныя краіны, краіны кропкавых ініцыятыў.
Згодна з афіцыйнай статыстыкай Беларусі, зьнешнегандлёвае абарачэньне тавараў і паслуг за 2025 год павялічыўся на 4,5 адсотка да 105,24 мільярда даляраў. Пры гэтым дэфіцыт вонкавага гандлю таварамі дасягнуў 5,96 мільярда і павялічыўся на 26,6 адсотка. Экспарт тавараў вырас на 1,2 % да 40 мільярдаў даляраў, а імпарт – на 3,9 % да 46 мільярдаў даляраў.
Форум