Як паведамілі ва ўпраўленьні ўнутраных спраў Горадзенскага аблвыканкаму, хлопец 9 сакавіка сышоў з школы № 39 і дагэтуль не вярнуўся дадому.
«Можа знаходзіцца ў любым з пад’ездаў мікрараёну Альшанка. Апошні раз яго бачылі каля дому № 49 па вуліцы Агінскага», — адзначаецца ў паведамленьні.
Пазьней абласная міліцыя паведаміла, што яго знайшлі «дзякуючы шырокаму інфармаваньню насельніцтва і зладжанай рабоце задзейнічаных у пошукавай апэрацыі супрацоўнікаў міліцыі» у адным з пад’ездаў жылога дому. Зь ім усё ў парадку.
У Віцебску супрацоўнікі міліцыі знайшлі 15-гадовую Ульяна Берагой, якая зьнікла 5 сакавіка.
«Знойдзеная, жывая!», — паведамілі ў Telegram-канале пошукава-выратавальнага атраду «Анёл».
Форум