Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве заявілі аб павелічэньні колькасьці выпадкаў парушэньня GPS-сувязі над Балтыкай

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Службе рэгуляваньня сувязі Літвы паведамілі, што толькі за першыя тры месяцы 2026 году адбылося 302 выпадкі стварэньня перашкод сыгналам глябальнай спадарожнікавай навігацыйнай сыстэмы GNSS.

«Сытуацыя, па сутнасьці, не зьменьваецца — перашкоды сыгналам GNSS фіксуюцца пастаянна. Пэрыядычна атрымліваем паведамленьні аб перашкодах, назіраецца іх уплыў і на авіяцыю, і на суднаходзтва», — працытавала агенцтва BNS намесьніка кіраўніка Службы рэгуляваньня сувязі Даруса Кулешуса.

Паводле яго, з канца сьнежня 2025 году да сярэдзіны студзеня 2026-га перашкоды часова ўзмацніліся.

«Зафіксавана ў два разы больш выпадкаў узьдзеяньня лжывых сыгналаў на самалёты. Цяпер узровень перашкод аналягічны сьнежаньскаму. [...] Інтэнсіўнасьць перашкод вагаецца — найчасьцей найбольшае ўзьдзеяньне фіксуецца ўначы», — дадаў прадстаўнік літоўскай службы.

Згодна зь інфармацыяй службы, у студзені пілёты паведамлялі 169 разоў аб перашкодах сувязі, 118 разоў — у лютым і 15 — у першыя пяць дзён сакавіка. Летась у сьнежні было 122 паведамленьні, у лістападзе — 128, у кастрычніку — 209, а ў верасьні — 236.

Спэцыяльныя службы ў сваёй справаздачы аб вонкавых пагрозах нацыянальнай бясьпецы згадвала актыўнае выкарыстаньне Расеяй сродкаў радыёэлектроннай барацьбы ў Калінінградзе.

Сёлета ў лютым у Нямеччыне заявілі аб нядаўніх парушэньнях у сыстэме сувязі, справакаваныя «расейскімі або беларускімі войскамі».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG