Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраільскія ўдары па Тэгеране ўначы пашкодзілі нафтавыя сховішчы

Полымя над нафтасховішчам у Тэгеране.
Полымя над нафтасховішчам у Тэгеране.

У нядзелю Ізраіль нанёс удары па паўднёвым Лібане, Бэйруце і нафтасховішчы ў Тэгеране. Вайна на Блізкім Усходзе працягвае абвастрацца. Прэм’ер-міністар Біньямін Нэтаньягу паабяцаў «шмат сюрпрызаў» на наступным этапе канфлікту.

Іран таксама нанёс удар па апрасьняльным заводзе ў Бахрэйне. Раней у нядзелю міністар замежных спраў Ірана Абас Арагчы заявіў, што авіяўдар ЗША пашкодзіў іранскі апрасьняльны завод на востраве Кешм, папярэдзіўшы, што тым самым «ЗША стварылі гэты прэцэдэнт, а не Іран». Такая інфраструктура мае вырашальнае значэньне для забесьпячэньня пітной вадой у высушаных пустынях Пэрсыдзкага заліва.

У выніку нападу Ізраіля на нафтасховішча ў Тэгеране ўтварыліся слупы агню. Як перадае AP, гэта быў першы выпадак, калі за ўсю вайну цжльлю стаў грамадзянскі прамысловы абʼект.

Паводле зьвестак чыноўнікаў, у выніку вайны, якая пачалася 28 лютага пасьля сумесных удараў ЗША і Ізраіля па Іране, загінулі як мінімум 1230 чалавек у Ісламскай Рэспубліцы, больш за 300 у Лібане і каля дзясятка ў Ізраілі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG