Паводле інфармацыі мытных органаў, мужчына ўяжджаў з Польшчы пасажырам легкавога аўтамабіля. Падчас праходжаньня мытнага кантролю ён заявіў, што ня мае пры сабе тавараў, якія падлягаюць дэкляраваньню або забароненыя да перамяшчэньня праз мяжу.
Аднак службовы сабака мытні сваімі паводзінамі паказаў на магчымую наяўнасьць забароненага рэчыва ў багажы мужчыны. Калі той зразумеў, што наркотык могуць выявіць, ён дастаў зьвёртак з заплечніка і паспрабаваў яго праглынуць. Мытнікі адразу спынілі гэтыя дзеяньні.
Экспэрт Лідзкага міжраённага аддзелу Дзяржаўнага камітэту судовых экспэртыз пацьвердзіў, што ў зьвёртку знаходзілася марыхуана.
У дачыненьні да мужчыны Гарадзенская рэгіянальная мытня завяла крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 328-1 Крымінальнага кодэксу Беларусі. Гарадзенскі транспартны пракурор санкцыянаваў меру стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту.
Форум