Паводле статыстыкі, амаль 80% жанчын у Беларусі жывуць у гарадах. Найбольшая іх доля — у Менску: тут пражывае 22,2% ад агульнай колькасьці. Найменшая — у Магілёўскай (10,6%) і Горадзенскай (10,8%) абласьцях.
Упершыню беларускі выходзяць замуж у сярэднім у 26,7 года. Амаль кожная чацьвёртая заключае шлюб ва ўзросьце 20–24 гадоў. Паўторны шлюб жанчыны бяруць у сярэднім у 40,5 года. Пры гэтым у 2025 годзе колькасьць жанчын ва ўзросьце 65 гадоў і старэй, якія заключылі шлюб, вырасла на 80 чалавек у параўнаньні з 2024 годам і склала 713 чалавек.
Амаль 57% жанчын маюць вышэйшую або сярэднюю спэцыяльную адукацыю. Узровень занятасьці жанчын у сярэднім па краіне складае 64,7%. Сярод жанчын працаздольнага ўзросту працуюць 85,6%. Нават пасьля выхаду на пэнсію каля чвэрці жанчын (22%) працягваюць працаваць.
Сярэдні ўзрост занятых жанчын — 42,5 года. Традыцыйна высокая доля жанчын у сацыяльнай сфэры. Пры гэтым кожны другі кіраўнік у Беларусі — жанчына, і 44,2% зь іх маюць непаўналетніх дзяцей. Сярод усіх людзей, якія маюць дадатковую працу, 65,9% складаюць жанчыны.
Паводле Белстату, жанчыны ў Беларусі таксама значна больш часу трацяць на хатнюю працу і догляд за сям’ёй — у 1,7 раза больш, чым мужчыны.
На пачатак 2025 году ў Беларусі пражывала каля 4,9 мільёна жанчын — гэта 53,9% насельніцтва краіны.
Форум