Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У справе выбуховых пасылак, за якімі стаялі расейскія спэцслужбы, затрымалі 22 чалавекі. ВІДЭА

Справу расьсьледуе міжнародная група зь Нямеччыны, Літвы, Нідэрляндаў, Польшчы і Вялікай Брытаніі. Усяго ў ёй затрымалі 22 падазраваных.

Дваіх ужо судзяць у Літве і Польшчы. Сярод абвінавачаньняў — праца на карысьць вайсковай выведкі Расеі, паведаміў Эўраюст — агенцтва Эўрапейскага зьвязу ў пытаньнях супрацы ў галіне крымінальнага правасудзьдзя.

Таксама Эўраюст апублікаваў кадры ўзгараньня пасылак у розных частках Эўропы.

У ліпені 2024 году зь Літвы ў Вялікабрытанію і Польшчу былі адпраўлены 4 пасылкі.

Адна загарэлася ў аэрапорце Ляйпцыгу перад пагрузкай у самалёт.

Другая — у паштовым грузавіку ў Польшчы.

Трэцяя — на складзе ў Вялікай Брытаніі.

Чацьвёртую ў Польшчы нэўтралізавалі да ўзгараньня, што дазволіла правесьці аналіз выбуховай прылады.

Дзьве «праверачныя» пасылкі адправілі таксама ў ЗША і Канаду, і яшчэ дзьве — у Нідэрлянды.

Паводле сьледчых, расейскія спэцслужбы вэрбавалі выканаўцаў праз мэсэнджэры і там жа давалі ім інструкцыі. Задачы разьмяркоўваліся паміж некалькімі выканаўцамі, для аплаты выкарыстоўвалі крыптавалюту.

Затрыманыя часта былі ў «неабароненым сацыяльным стане» і паходзілі з Латвіі, Літвы, Расеі, Эстоніі і Ўкраіны, адзначае Эўраюст.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG