Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чэрвені загінула жанчына пасьля падзеньня ў адчынены водаправодны калодзеж

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Сьледчым камітэце Беларусі паведамілі аб гібелі ў Чэрвені пасьля падзеньня ў адчынены водаправодны калодзеж 78-гадовай жанчыны, якая мела праблемы з зорам.

Як адзначаецца ў паведамленьні ведамства, гэта адбылося ўдзень 4 сакавіка. Выратавальнікі апэратыўны прыбылі на месца і дасталі яе, але жанчына памерла да прыезду мэдыкаў праз спыненьне сэрца.

Паводле сьледча-апэратыўнай групы, якая працавала на месцы здарэньня, мэталічны люк на калодзежы адсутнічаў.

«Усе абставіны таго, што адбылося, высьветліць Чэрвеньскі раённы аддзел Сьледчага камітэту ў часе праверкі. Асаблівую ўвагу сьледчыя нададуць высьвятленьню прычын і ўмоў, якія паспрыялі гібелі пэнсіянэркі», — адзначылі ў Сьледчым камітэце.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG