Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Беларусі ініцыяваў уключэньне дранікаў у сьпіс культурнай спадчыны UNESCO

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Прэзыдыюм Савету міністраў Беларусі да канца сакавіка накіруе ў UNESCO дакумэнты для ўключэньня беларускіх дранікаў у сьпіс усясьветнай культурнай спадчыны.

Як адзначаецца ў Telegram-канале ўраду Беларусі, «гэта будзе спрыяць пашырэньню інфармацыі пра Беларусь як дзяржаву, у якой захоўваюцца нацыянальныя культурныя традыцыі, а таксама павелічэньню турыстычнай прывабнасьці краіны і разьвіцьцю гастранамічнага турызму».

У Рэпрэзэнтацыйны сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва UNESCO прапануюць уключыць каштоўнасьць пад назвай «Стравы з дранай бульбы — традыцыі прыгатаваньня і ўжываньня ў Беларусі».

Традыцыі прыгатаваньня страваў з дранай бульбы (у першую чаргу дранікаў, бульбяных бліноў і бабкі) даўно сталі гастранамічным брэндам Беларусі, які існуе ўва ўсіх шасьці вобласьцях краіны, і з 2022 году ўключаныя ў дзяржаўны сьпіс гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі — зафіксаваныя больш за 370 носьбітаў з 73 раёнаў і 235 народных рэцэптаў страваў з дранай бульбы, адзначылі ва ўрадзе.

Цяпер у сьпісе нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO знаходзіцца 7 беларускіх пазыцыяў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG