У час рамонту аўтамабіля мужчына зь нейкай прычыны зрабіў некалькі глыткоў антыфрызу.
«Гэта адбылося ўвечары, мужчына адразу ня стаў зьвяртацца да мэдыкаў, а раніцай адчуў пагаршэньне стану», — паведаміў Дзяржаўны камітэт судовых экспэртызаў.
Пэнсіянэра ў цяжкім стане шпіталізавалі ў адну зь лякарняў Магілёва.
«На пяты дзень, будучы ў стане комы, ён памёр», — паведамляе камітэт.
У пацыента адмовілі ныркі з прычыны вострага атручваньня этыленгліколем.
«Этыленгліколь — двухатамны сьпірт, які шырока ўжываецца як аснова для антыфрызаў, — ёсьць атрутай. Пры трапленьні ўнутр выклікае цяжкія атручваньні, паражэньне нырак і нэрвовай сыстэмы. Ужываньне ўсяго 100–200 мл гэтага сьпірту можа прывесьці да сьмяротнага выпадку», — канстатавалі ў ГКСЭ.
Мужчыну было 69 гадоў.
Форум