Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску скасавалі ўшанаваньне памяці ахвяраў гета, «зважаючы на пытаньні бясьпекі»

Элемэнт мэмарыялу ахвярам Галакосту ў Менску. Архіўнае фота
Элемэнт мэмарыялу ахвярам Галакосту ў Менску. Архіўнае фота

Жалобныя акцыі ў Менску перанесьлі на нявызначаны тэрмін, новую дату назавуць пазьней.

У Менску перанесьлі з прычынаў бясьпекі жалобныя захады ў гадавіну расстрэлу вязьняў менскага гета. Пра гэта паведаміў Саюз беларускіх яўрэйскіх грамадзкіх аб’яднаньняў і грамадаў.

Пасьля пачатку вайсковай апэрацыі ў Іране Рада Нацыянальнай бясьпекі Ізраіля рэкамэндуе грамадзянам краіны не паведамляць публічна ў рэальным часе інфармацыю пра свае месца знаходжаньня, плянах паездак, устрымацца ад дэманстрацыі габрэйскай ці ізраільскай сымболікі.

2–3 сакавіка 1942 году, калі габрэйскія супольнасьці мелі сьвяткаваць Пурым, нацысты ўчынілі масавы расстрэл вязьняў Менскага гета. Гэтая падзея ўвайшла ў гісторыю як адна з найбольш жорсткіх «акцыяў». Былі забітыя больш за 5 000 габрэяў — мужчын, жанчын, дзяцей.

Менскае гета, створанае нацыстамі ў 1941 годзе пасьля захопу Менску, стала адным з найбольшых у Эўропе.

39 вуліц беларускай сталіцы сталі пеклам на зямлі для больш як 100 000 вязьняў, у тым ліку габрэяў Менску і акругі, а таксама прывезеных з Дусэльдорфу, Франкфурту-на-Майне, Бэрліну, Бону, Кёльну, Брна, Вены, Кёнігсбэргу.



Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG