Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 959 гадоў ад першай згадкі пра Менск

Валун на гарадзішчы старажытнага Менску, архіўнае фота
Валун на гарадзішчы старажытнага Менску, архіўнае фота

Падзеі і даты 3 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

3 сакавіка 1944 году ў Вільні быў забіты Францішак Аляхновіч, драматург, пісьменьнік, аўтар адной зь першых у сьвеце кніг пра савецкую турму «Ў капцюрох ГПУ».

Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч

Таксама ў гэты дзень

1067 — адбылася бітва на рацэ Нямізе паміж войскам Усяслава Чарадзея і злучанымі дружынамі князёў Кіеўскай Русі. Першая згадка Менску ў крыніцах.

Помнік Усяславу Чарадзею, Полацак
Помнік Усяславу Чарадзею, Полацак

1861 — у Расейскай імпэрыі скасаванае прыгоннае права: Аляксандар II выдаў маніфэст аб вызваленьні сялян.

1878 — паміж Расеяй і Турэччынай падпісаная Сан-Стэфанская мірная дамова. У складзе Асманскай імпэрыі ўтворанае аўтаномнае княства Вялікая Баўгарыя. Адзначаецца ў Баўгарыі як дзень вызваленьня ад асманскага панаваньня.

1918 — падпісаны Берасьцейскі мір паміж Расеяй і Нямеччынай. Паводле ўмоваў міру Расея адмаўлялася ад часткі тэрыторыі Беларусі па лініі Дзьвінск — Сьвянцяны — Ліда — Пружаны — Берасьце. Астатняя частка тэрыторыі Беларусі лічылася расейскай, але заставалася пад нямецкай акупацыяй да моманту выплаты Расеяй Нямеччыне вялікай кантрыбуцыі. Прадстаўнікоў Беларусі не запрасілі на падпісаньне гэтай мірнай дамовы.

Падпісаньне Берасьцейскай мірнай дамовы паміж дэлегацыямі Нямеччыны з Аўстра-Вугоршчынай і Расеі, 1918
Падпісаньне Берасьцейскай мірнай дамовы паміж дэлегацыямі Нямеччыны з Аўстра-Вугоршчынай і Расеі, 1918

1930 — першы эшалён з раскулачанымі сялянамі пайшоў зь Беларусі ў Сібір.

1991 — на рэфэрэндуме ў Латвіі 75% выбарцаў прагаласавалі за незалежнасьць ад СССР, у Эстоніі — 78%.

2023 — судзьдзя Марына Запасьнік зь Ленінскага суду Менску абвясьціла пакараньне ляўрэату Нобэлеўскай прэміі Алесю Бяляцкаму — 10 гадоў турмы. Разам зь ім яна пакарала вясноўцаў Валянціна Стэфановіча — 9 гадоў і Ўладзя Лабковіча — 7 гадоў. Дзьмітрыю Салаўёву — 8 гадоў завочна.

У гэты дзень нарадзіліся

1847 Аляксандар Бэл, амэрыканскі навуковец, вынаходнік тэлефона.

1890Лявон Заяц, палітык і дыплямат, дзяяч БНР, ахвяра сталінізму.

1900Герасім Якушка, менскі архітэктар.

1942 Уладзімер Кавалёнак, беларускі касманаўт.

Уладзімер Кавалёнак разам зь Юрасём Хадыкам падчас мітынгу на плошчы, жнівень 1991 году. Фота Ул. Кармілкіна.
Уладзімер Кавалёнак разам зь Юрасём Хадыкам падчас мітынгу на плошчы, жнівень 1991 году. Фота Ул. Кармілкіна.

1956Павал Жук, выдавец незалежнага друку.

У памяці

1900 Валенці Швыкоўскі, маршалак пружанскі, удзельнік паўстаньня 1863 году, мэцэнат.

1953 Мікола Равенскі, беларускі кампазытар, аўтар гімну «Магутны Божа».

1967Глеб Глебаў, актор тэатру і кіно, народны артыст Беларусі.

1997 Уладзімер Базан, мастак і палітык.

2009Вітольд Карпыза, ваўкавыскі краязнавец.

2020Надзея Дземідовіч, дзяячка беларускага руху, нявольніца ГУЛАГу, мэмуарыстка.


XS
SM
MD
LG