У выніку спынілі дзеяньне сэртыфікатаў у дачыненьні да чатырох арганізацый (па падрыхтоўцы кіроўцаў мэханічных транспартных сродкаў у трох аўташколах Бабруйска і Магілёва, па кіраваньні грузавых аўтамабіляў — у адной аўташколе Клімавіцкага раёна), піша Позірк.
Прыпынена дзеяньне сэртыфікатаў 11 аўташкол у Магілёўскай вобласьці. Асноўнымі прычынамі назвалі неадпаведнасьць навучальных плянаў падрыхтоўкі кіроўцаў; парушэньні ў арганізацыі навучальнага працэсу, зьвязаныя з неправядзеньнем практычных заняткаў і адсутнасьцю неабходнага абсталяваныя для тэарэтычных заняткаў; неналежны стан матэрыяльна-тэхнічнай базы, у тым ліку аўтадромаў і транспартных сродкаў.
Удакладняецца, што пасьля ўстараненьня недахопаў дзейнасьць адной такой школы ў Магілёве адноўленая.
У 2024 годзе на 15% вырасла колькасьць аўтааварый з удзелам маладых кіроўцаў (стаж да 1 года), паведаміў міністар унутраных спраў Іван Курбакоў у сакавіку мінулага года. Паводле кіраўніка МУС, з першай спробы іспыт на атрыманьне правоў кіроўцы здае ўсяго 30% курсантаў аўташкол, узровень іх падрыхтоўкі недастатковы, у выніку растуць чэргі на пераздачу.
Форум