У кіроўную раду Ірана, якая часова выконвае абавязкі вярхоўнага лідэра, прызначылі ўплывовага шыіцкага багаслова Алірэзу Арафі. Яго даўно называлі магчымым пераемнікам аяталы Алі Хамэнэі, піша «Настоящее время».
Паўнамоцтвы вярхоўнага лідэра разам з Арафі выконваюць прэзыдэнт краіны Масуд Пэзэшкіян і кіраўнік судовай сыстэмы Галамхасэйн Махсэні-Эжэі.
Алірэзу Арафі 67 гадоў, ён узначальвае сыстэму іранскіх рэлігійных навучальных установаў і быў даверанай асобай Хамэнэі. Арафі ўваходзіць у Раду вартаўнікоў канстытуцыі, а таксама ў Раду экспэртаў, дзе займае пасаду намесьніка старшыні.
Менавіта Рада экспэртаў, якая складаецца з 88 багасловаў, мае абраць новага вярхоўнага лідэра Ірана. Паводле іранскіх уладаў, яна зьбярэцца «ў самы кароткі тэрмін», але калі дакладна — пакуль невядома.
Форум