Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белавія» і іншыя авіякампаніі прыпыняюць палёты на Блізкі Ўсход

Белаві Airbus A330-200
Белаві Airbus A330-200

Эўрапейскае агенцтва па авіяцыйнай бясьпецы просіць авіяперавозчыкаў не лятаць у паветранай прасторы на Блізкім Усходзе.

«У сувязі з закрыцьцём паветранай прасторы шэрагу краін Блізкага Ўсходу „Белавія“ вымушана карэктуе плян палётаў», — паведамляе тэлеграм-канал авіякампаніі.

1 сакавіка адменены рэйс Менск — Тэль-Авіў — Менск. Пасажыры маюць магчымасьць аформіць вяртаньне кошту квіткоў або перанесьці даты вылету.

Таксама адмяняецца сёньняшні рэйс з Дубая ў Менск. Пры гэтым таблё паказвае, што рэйс, які вылецеў сёньня зь Менску а 3-й гадзіне раніцы, прызямліўся ў Дубаі а 10:00. У той час у рэгіёне ўжо актыўна ляталі ракеты. Пазьней кампанія-апэратар Dubai Airports заявіла, што праца міжнароднага аэрапорта Дубая і міжнароднага аэрапорта Аль-Мактум спыненая на нявызначаны тэрмін.

«Белавія» прапануе сачыць за актуальным часам вылету-прылёту на сайце belavia.by, а таксама рэкамэндуе пасажырам удакладніць статус свайго рэйса перад выездам у аэрапорт.

У сувязі з ударамі Ізраілю і ЗША па Іране і атакамі ў адказ Тэгерана на амэрыканскія базы ў краінах Пэрсыдзкай затокі, многія авіякампаніі аб’явілі аб прыпыненьні палётаў у рэгіёне. Сярод іх Lufthansa, Air France, British Airways, WizzAir, Turkish Airlines, Qatar Airways, Iberia Express, Аэрофлот і шэраг іншых. Пакуль размова ідзе пра прыпыненьне да 3-га, часам да 7-га сакавіка.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG