Расейскія войскі атакавалі сельскагаспадарчае прадпрыемства ў Сумскай вобласьці Ўкраіны — двое супрацоўніц загінулі, яшчэ адзін чалавек цяжкія раненьні. Пра гэта паведаміў кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Алег Грыгараў.
Паводле слоў чыноўніка, у Ямпальскай грамадзе загінулі дзьве супрацоўніцы сельскагаспадарчага прадпрыемства — жанчыны 72 і 67 гадоў — іх выцягнулі з-пад завалаў, яшчэ адна супрацоўніца, 60-гадовая жанчына, атрымала цяжкія раненьні, і яе шпіталізавалі.
Грыгараў дадаў, што расейскія бесьпілётнікі фактычна разбурылі будынак сельскагаспадарчага прадпрыемства. Людзі загінулі ў час працы.
Форум