- Тым часам над Гомлем фіксавалі ў чацьвер палёты расейскіх дронаў-камікадзэ, а «Кібэрпартызаны» заявілі пра кібэратаку на прадпрыемства «Хімвалакно», прадукцыя якога выкарыстоўваецца расейскай арміяй.
- Каля Крычава выявілі новыя прыкметы магчымага разьмяшчэньня ракетнага комплексу «Арэшнік» – што гэта можа азначаць для рэгіёну, тлумачаць журналіст Свабоды Андрэй Шаўлюга і ўкраінскі экспэрт.
- Акрамя таго, працягваюцца вострыя спрэчкі вакол «пашпарта Новай Беларусі» – гэтую тэму абмяркоўваюць Андрэй Саньнікаў і Франак Вячорка.
Фрыдман: Лукашэнка прадэманстраваў у Маскве адданасьць Расеі
«Гэтая сустрэчы выглядала вельмі сьціпла. Калі паглядзець на заявы Лукашэнкі ў Маскве, і тое, што мы бачылі з боку Расеі, амаль поўная адсутнасьць відэапрамоваў Пуціна, выглядала ўсё сцпіпла. Для Лукашэнкі галоўнае падчас гэтага візыту было прадэманстраваць ляяльнасьць да Расеі. Такія заявы былі, праўда без нейкіх рэзкіх выпадаў у бок Захаду, асабліва ЗША. Але адданасьць ён усё ж прадэманстраваў. Да таго ж, так абмяркоўваліся эканамічныя пытаньні, а яны для Лукашэнкі вельмі важныя, важнейшыя, чым нейкія паседжаньні. Гэта ўсё выглядала досыць фармальным і нецікавым мерапрыемствам. Наўрад ці Пуцін званіў Лукашэнку ў нядзелю ўвечары дзеля гэтага. Таму, думаю, абмяркоўвалася там і Рада міру Трампа, і ўдзел Беларусі ў ёй».
0:00 Пра што ў праграме «Вынікі тыдня»
1:40 У чым сэнс апошняй сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна. Аляксандар Фрыдман
12:16 Расейскі погляд на сустрэчу. Вадзім Дубноў
17:02 Дрон над Гомлем: чый і навошта
20:10 Статкевіч пра магчымасьць ядзернага ўдару па ЭЗ. Камэнтар Фрыдмана
30:14 Жарсьці вакол «пашпарта Новай Беларусі». Андрэй Саньнікаў, Франак Вячорка
50:26 Здымкі з-пад Крычава, дзе можа разьмяшчацца «Арэшнік», – Андрэй Шаўлюга, Анатоль Храпчынскі
57:55 4 гады таму ў Беларусі прайшлі антываенныя акцыі. Відэа
«ПіК Свабоды»
«ПіК Свабоды» — гэты YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць істотныя падзеі з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.
Форум