Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былых кіраўнікоў Intex-Press пакаралі на адны з самых вялікіх тэрмінаў сярод журналістаў: 14 і 12 гадоў зьняволеньня

Былыя кіраўнікі баранавіцкага навінавага парталу BAR24, а раней — незалежнай газэты Intex-Press Андрэй Пакаленка і Ўладзімер Янукевіч. Каляж: БАЖ
Былыя кіраўнікі баранавіцкага навінавага парталу BAR24, а раней — незалежнай газэты Intex-Press Андрэй Пакаленка і Ўладзімер Янукевіч. Каляж: БАЖ

У Берасьцейскім абласным судзе 26 лютага 2026 году агучылі прысуд былым кіраўнікам баранавіцкага парталу навін BAR24, а раней — незалежнай газэты Intex-Press, Уладзімеру Янукевічу і Андрэю Пакаленку.

Судовы працэс над мэдыямэнэджарамі пачаўся 3 лютага 2026 году і праходзіў у закрытым рэжыме, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Абодвух абвінавацілі ў «здрадзе дзяржаве» (арт. 356 Крымінальнага кодэксу). Уладзімеру Янукевічу суд прызначыў 14 гадоў пазбаўленьня волі і 3000 базавых велічыняў (135 тысячаў рублёў) штрафу на карысьць дзяржавы, Андрэю Пакаленку — 12 гадоў і 1000 базавых велічыняў (45 тысячаў рублёў) штрафу. Таксама ёсьць інфармацыя пра агульнае спагнаньне зь іх каля 200 тысяч рублёў.

Зьмест абвінавачаньня невядомы.

Гэта максымальна вялікія тэрміны сярод зьняволеных беларускіх журналістаў, апрача вызваленага цяпер журналіста Свабоды Ігара Лосіка, якога пакаралі на 15 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму, і мэдыямэнэджара Андрэя Аляксандрава, пакарарага на 15 гадоў зьняволеньня.

Рэдакцыя Intex-press сутыкнулася з праблемамі ў працы пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году.

XS
SM
MD
LG