Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белстат зафіксаваў абвал беларускай ІТ-індустрыі пасьля 2020 году

Парк высокіх тэхналёгіяў у Менску. Архіўнае фота
Парк высокіх тэхналёгіяў у Менску. Архіўнае фота

Улады Беларусі доўга не давалі статыстыкі ўкладу ІТ-сэктару ў эканоміку Беларусі.

Упершыню за апошнія гады Белстат паведаміў аб’ём укладу розных галін эканомікі ў валавы рэгіянальны прадукт вобласьцяў і Менску, зафіксаваўшы спад за апошнія некалькі гадоз.

У 2021 годзе Белстат выпусьціў зборнік «Информационное общество в Республике Беларусь», падкрэсьліўшы важнае значэньне гэтай галіны для нацыянальнай эканомікі, але пазьней статыстыкі ўнёску ІТ-сэктару ў эканоміку Беларусі не публікавалі.

Цяпер можна ацаніць страты, якія панёс сэктар інфармацыйна-кампутарных тэхналёгіяў у краіне пасьля падзеяў 2020 году, хвалі рэлякацыі зь Беларусі кампаніяў ІТ-сэктару і эміграцыі іх супрацоўнікаў.

ІТ-кампаніі найбольш сканцэнтраваныя ў Менску, таму паказьнікі Менску сьведчаць пра агульную карціну. Так, у студзені 2026 году ўнёсак сфэры ІКТ (інфармацыйна-камунікацыйных тэхналёгіяў; так Белстат называе ІТ-сэктар) у валавы рэгіянальны прадукт Менску склаў 10,6%.

У выніках 2020 году ўнёсак сфэры ІКТ ў валавы рэгіянальны прадукт Менску Белстат ацэньваў у 23%, у 2019 годзе — у 18%, у 2018 годзе — у 14,9%. Каля 10% унёсак ІКТ у валавы рэгіянальны прадукт Менску складаў у 2015 годзе.

Зьнізілася доля інфармацыйна-камунікацыйнах тэхналёгіяў у ВРП і іншых рэгіёнаў краіны: у Берасьцейскай вобласьці з 3,7% ў 2020 годзе да 2% у студзені 2026-га, у Віцебскай вобласьці з 3,8 да 2,4%, у Гомельскай з 3,4% да 1,9%, у Горадзенскай з 3,6 да 1,8%, у Менскай з 1,6 да 0,9%, у Магілёўскай з 3,4 да 2,1%.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG