Гэты дзень у гісторыі
1744 — у Крычаве пакаралі сьмерцю завадатараў Крычаўскага паўстаньня. На загад князя Гераніма Радзівіла былі публічна забітыя шаснаццаць чалавек. Кіраўнік паўстаньня Васіль Вашчыла здолеў уцячы ва Ўкраіну. Драматычныя падзеі сталі падставаю для п’есы Ўладзімера Караткевіча «Маці Ўрагану».
1932 — у Менску пачала выдавацца газэта «Літаратура і мастацтва», якая ў 80-я гады ХХ стагодзьдзя адыграла важную ролю ў нацыянальным адраджэньні.
1956 — у Беластоку заснавалі Беларускае грамадзка-культурнае таварыства ў Польшчы.
1976 — прыняў першых наведнікаў Пастаўскі краязнаўчы музэй.
2021 — у Менску на прыпынку электрычкі Менск-Паўночны «людзі ў цывільным» затрымалі 26 пэнсіянэрак, якія чыталі кнігі беларускіх аўтараў.
2023 — дывэрсія ў Мачулішчах пад Менскам. На вайсковым аэрадроме прагучалі два выбухі. З дапамогай дронаў падарвалі і вывелі са строю расейскі самалёт далёкай выведкі ДРЛВ-50. Пад «зачыстку» КДБ трапілі сама меней 614 чалавек.
У гэты дзень нарадзіліся
1805 — Аляксандар Здановіч, гісторык і мовазнаўца, выкладчык.
1893 — Язэп Гайлевіч, рымска-каталіцкі сьвятар, беларускі дзяяч у Латвіі.
1802 — Віктор Гюго, францускі пісьменьнік.
1891 — Павал Корчык, беларускі нацыянальны дзеяч, удзельнік Слуцкага збройнага чыну.
1918 — Пётра Машэраў, першы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Беларусі, ацэнка дзейнасьці якога і абставіны трагічнай сьмерці ў аўтакатастрофе 4 кастрычніка 1980 году дагэтуль выклікаюць спрэчкі.
1929 — Георгі Колас, тэатразнаўца, аўтар кнігі пра таямніцу сьмерці Янкі Купалы «Карані міфаў».
1931 — Клёд Пірон, швайцарскі лінгвіст, псыхоляг, прапагандыст мовы эспэранта.
1934 — Аляксей Логвін, удзельнік паваеннага антысавецкага супраціву 1940-х гадоў, вязень ГУЛАГу.
1940 — Уладзімер Пузыня, беларускі музыка, майстар-рэстаўратар нацыянальных музычных інструмэнтаў, пэдагог, заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980 — пачатку ХХI стагодзьдзя.
1986 — Андрэй Кім, беларускі палітычны актывіст, займаецца перакладам і агучваньнем мастацкіх фільмаў па-беларуску.
У памяці
1943 — Канстанцін Алексютовіч, беларускі балетмайстар.
1971 — Фэрнандэль, францускі актор.