У сярэдзіне тыдня ў Менску затрымалі стваральніка праекту «Кінаконг» Андрэя Кіма. Культурніцкага дзеяча затрымалі разам з жонкай. Прычыны арышту невядомыя, піша канал holybelawood.
Кінаконг — беларускі кінапраект, заснаваны 5 верасьня 2012 году Андрэем Кімам. Праект займаўся прафэсійным перакладам і агучваньнем фільмаў, мультфільмаў, трэйлераў і відэаролікаў на беларускую мову, а таксама ладзіў кінапаказы ў розных гарадах Беларусі, якія шмат разоў зьбіралі поўныя залі.
«Кінаконг» стаў адной з найбольш вядомых ініцыятываў, якія прасоўвалі беларускамоўны дубляж і рабілі ўсясьветнае кіно даступным па-беларуску.
Сярод поўнамэтражных анімацыйных фільмаў, агучаных праектам, — «Галаваломка» (Inside Out), «Галаваломка 2», «Душа» (Soul), «Лука» (Luca) і г. д. Гэтыя паказы неаднаразова зьбіралі поўныя залі і прыцягнулі дзясяткі тысяч гледачоў па ўсёй краіне.
Форум