Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень народзінаў Станіслава Булак-Балаховіча

Станіслаў Булак-Балаховіч.
Станіслаў Булак-Балаховіч.

Падзеі 22 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

22 лютага 1883 году нарадзіўся Станіслаў Булак-Балаховіч, вайсковы дзеяч і палітык, удзельнік збройнага змаганьня з бальшавікамі ў 1918–1920 гадах, ахвяра нацысцкай расправы.

Таксама ў гэты дзень

1387 — Ягайла выдаў другую грамату аб наданьні прывілеяў баярам ВКЛ, якія прынялі каталіцкае веравызнаньне.

1819 — да ЗША была далучаная Флорыда, якую Гішпанія прадала Злучаным Штатам за 5 мільёнаў даляраў.

1848 — у Парыжы пачалася рэвалюцыя, якая прывяла да зрынаньня Ліпеньскай манархіі.

1946 — амэрыканскі дыплямат у Маскве Джордж Кэнан упершыню ў тэлеграме ў Дзярждэпартамэнт ЗША («доўгая тэлеграма») сфармуляваў стратэгію «стрымліваньня» ў адносінах да СССР.

Джордж Кэнан
Джордж Кэнан

1958 — Эгіпет і Сырыя аб’ядналіся ў супольную дзяржаву — Абʼяднаную Арабскую Рэспубліку, якая праіснавала да 1961 году.

1966 — у «Советской Белоруссии» выйшаў артыкул гісторыкаў Люкевіча і Трашчанка, зь якога пачаліся нападкі на беларускіх пісьменьнікаў і навукоўцаў за «ідэалізацыю мінулага». У прыватнасьці, дасталося Ўладзімеру Караткевічу.

1997 — у Менску адбыўся апазыцыйны «Марш пустых рондляў». 300 жанчынаў, трымаючы міскі, рандэлкі і лыжкі, прайшлі ад плошчы Якуба Коласа да парку Горкага зь лёзунгамі «Грошы, што ідуць на АМОН, — дзецям на лекі», «Мужыкі, падыміцеся з каленяў. Мы любім герояў, а не халуёў».

2014 — прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч пастановай Вярхоўнай Рады абвешчаны такім, што самаўхіліўся ад зьдзяйсьненьня канстытуцыйных паўнамоцтваў і не выконвае свае абавязкі.

Байцы самаабароны Майдану каля Вярхоўнай Рады, якая прыняла рашэньне, што Віктар Януковіч самаўхіліўся ад ажыцьцяўленьня прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў, 22 лютага 2014
Байцы самаабароны Майдану каля Вярхоўнай Рады, якая прыняла рашэньне, што Віктар Януковіч самаўхіліўся ад ажыцьцяўленьня прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў, 22 лютага 2014

У гэты дзень нарадзіліся

1732 — Джордж Вашынгтон, першы прэзыдэнт ЗША.

Джордж Вашынгтон
Джордж Вашынгтон

1788 — Артур Шапэнгаўэр, нямецкі філёзаф.

1810 — Фрэдэрык Шапэн, польскі кампазытар і піяніст.

1889 — Мікола Байкоў, беларускі мовазнаўца і пэдагог.

1899 — Уладзімер Тамашэвіч, дзяржаўны дзеяч, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

1903 — Антон Сеўчанка, беларускі фізык, акадэмік АН Беларусі, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

1918 — Васіль Мілаванаў, беларускі гісторык.

1953 — Сяргей Мартынаў, беларускі дыплямат, міністар замежных спраў Беларусі.

1965 — Валер Цапкала, беларускі палітык і дыплямат.

Валер Цапкала падчас перадвыбарчай кампаніі 2020 году
Валер Цапкала падчас перадвыбарчай кампаніі 2020 году

У памяці

1512 — Амэрыга Вэспучы, італьянскі падарожнік, у гонар якога была названая Амэрыка.

1862 — Вінцэнт Дмахоўскі, клясык беларускага жывапісу.

1918 — Соф'я Кавалеўская, беларуская фальклярыстка, этнографка, пісьменьніца.

1945 — Міхал Ромэр, юрыст, ідэоляг краёўцаў, апякун беларускага руху.


Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG