Дзяржаўнае агенцтва навінаў БелТА паведамляе пра такую дыктоўку ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў Менску.
«Тэма сёньняшняй дыктоўкі магла быць прысьвечана толькі беларускай жанчыне. Калі традыцыйна тэксты мы фарміравалі на базе празаічных твораў, то пра жанчыну немагчыма гаварыць у прозе — толькі ў вершаванай форме, таму сёньня будзе верш», — цытуе БелТА дырэктара філіялу «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа» Цэнтру дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігара Капылова.
БелтТА таксама публікуе фотарэпартаж з дыктоўкі, якую пісалі студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі Горадзенскага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэту.
Тым часам прадстаўніцтва на нацыянальным адраджэньні Аб’яднанага пераходнага кабінэту запрашае беларусаў далучыцца да Агульнанацыянальнай дыктоўкі 21 лютага, у сам Дзень роднай мовы. Яе ў эфіры тэлеканалу «Белсат» 21 лютага правядзе музыка, мастак і літаратар Лявон Вольскі.
Форум