Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы заклікаюць падпісваць пэтыцыю за беларускамоўны галасавы ўвод у Gboard

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Дакумэнт імкліва набірае подпісы, якія потым дашлюць плятформе.

На пляцоўцы Change.org запушчаная пэтэцыя да Google аб даданьні беларускага галасавога ўводу. Пакуль беларусы вымушаныя карыстацца іншымі мовамі, ужываючы гэты інструмэнт.

«У нас не заўсёды ёсьць магчымасьць адказаць на паведамленьне тэкстам, а галасавы ўвод на нашай роднай мове Google проста не падтрымлівае. Гэта штучны бар’ер, які прымушае нас альбо маўчаць, альбо пераходзіць на чужыя мовы, калі мы карыстаемся клявіятурай Gboard.

Чаму ўкраінская, польская ці казаская мовы маюць гэтую функцыю, а беларуская — не? Мы — мільёны актыўных карыстальнікаў па ўсім сьвеце, і мы ня хочам быць „нямымі“ ў сваіх уласных тэлефонах».

Далей у дакумэнце ідзе пералік, дзеля чаго патрэбнае неадкладнае зьяўленьне беларускай мове ў гэтым сеціўным інструмэнце:

  • Для бізнэсу і творчасьці: калі я працую з іголкай ці інструмэнтам, я не магу хутка адказаць кліенту. Гэта забірае час і стварае перашкоды для разьвіцьця малой справы.
  • Для штодзённага жыцьця: калі вы за стырном, несяце пакункі ці проста ідзяце па вуліцы — вы павінны мець права карыстацца голасам на роднай мове.
  • Для роўнасьці: Google ужо мае ўсе даныя (праз Google Translate і Mozilla Common Voice). Тэхнічных прычынаў для ігнараваньня беларускай мовы няма.

Падпісанты патрабуюць увядзеньня беларускай мовы ў наступнае абнаўленьне галасавога памочніка.

На момант публікацыі гэтага артыкулу пэтыцыя сабрала ўжо 262 подпісы.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG