Грамадзкі і палітычны дзеяч, журналіст, пісьменьнік, народны дэпутат Украіны першага скліканьня Якаў Зайко — адметная постаць у гісторыі Жытоміру.
Якаў Зайко прыехаў у паўночнаўкраінскі горад ва ўзросьце 15 гадоў. Ён нарадзіўся ў вёсцы Дзяляцічы Наваградзкага раёну Беларусі.
«Беларус з паходжаньня з украінскай душою, ён шчыра імкнуўся пабудаваць свабодную і незалежную Ўкраіну», — адзначаюць у Жытомірскай гарадзкой радзе.
Беларус прайшоў усе тры Майданы. Якаў Зайко памёр ва ўзросьце 74 гадоў ад сардэчнага прыступу падчас нападу сілавікоў на вуліцу Інстытуцкую ў лютым 2014 году.
22 студзеня 2014 году ад стрэлу з помпавай вінтоўкі загінуў грамадзянін Беларусі Міхаіл Жызьнеўскі (ён атрымаў грамадзянства Ўкраіны пасьмяротна. — РС), а 18 лютага — Якаў Зайко.
Форум